29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніца інтэрната збіла 84-гадовую пенсіянерку за адмову працаваць

58
Супрацоўніца інтэрната збіла 84-гадовую пенсіянерку за адмову працаваць

Работніца дома-інтэрната ў пасёлку Шубіна Гомельскай вобласці збіла яго жыхарку Клаўдзію Жураўлёву.

Пра інцыдэнт распавёў чытач сайта charter97.org Зміцер Казлоўскі, якому 84-гадовая пенсіянерка прыходзіцца стрыечнай бабуляй.

Як аказалася, кіраўніцтва дома-інтэрната перыядычна прымушае працаваць тых пажылых людзей, якія яшчэ могуть хадзіць. Калі Клаўдзія Жураўлёва адмовілася выконваць незаконныя патрабаванні, супрацоўніца ўстановы Ларыса Таропкіна некалькі разоў ударыла пажылую жанчыну. Сінякі і вялікія гематомы на яе твары Зміцер Казлоўскі выявіў, калі наведаў сваю сваячку.

Паводле яго, слоў, спачатку Клаўдзія Жураўлёва не хацела казаць пра інцыдэнт, таму што баялася помсты, аднак потым высветлілася, што падобныя метады ў аьыходжанні з пажылымі людзьмі практыкаваліся і раней. Сярод пацярпелых была не толькі яна, але і іншыя жыхары дома-інтэрната.

Зміцер Казлоўскі адразу звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі склалі пратакол і выдалі пастанову аб накіраванні пацярпелай на судова-медыцынскую экспертызу. Аднак кіраўніцтва дома-інтэрната адмовілася даць транспарт для таго, каб даставіць Клаўдзію Жураўлёву ў шпіталь для яе праходжання.

«Гэта не ў іх інтарэсах. Падазраю, што дырэктар дома-інтэрната ў курсе таго, што адбываецца, таму не спяшаецца з прадастаўленнем транспарту, спасылаючыся на яго занятасць. Ён проста пакрывае сваіх супрацоўнікаў», - сказаў Зміцер Казлоўскі.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках