Ушчыльненне Менска: на вуліцы Кальцова зносяць жылыя дамы
40- 11.02.2013, 13:34
Жылыя будынкі руйнуюць без правядзення грамадскага абмеркавання.
Дамы былі пабудаваныя на вуліцы Кальцова ў другой палове мінулага стагоддзя. Цяпер на іх месцы збіраюцца ўзвесці 20-павярховыя вышынныя дамы. Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org.
Яго абурэнне выклікаў той факт, што гарадскія ўлады нават не арганізавалі грамадзкага абмеркаваньня новай будоўлі і не пацікавіліся стаўленнем да яе ў мясцовых жыхароў.
Непакой выклікае таксама тое, што некалькі вышынных будынкаў будуюць на вузкай вуліцы, што, відавочна, абцяжарыць аўтамабільны рух.
Будаўніцтва плануецца завяршыць у красавіку гэтага года.
Фінансуе ўзвядзенне новых будынкаў ЗАТ «Банк Гандлёвы капітал».