20 красавiка 2024, Субота, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Волі прапануюць адзначыць вулічным шэсцем

17
Дзень Волі прапануюць адзначыць вулічным шэсцем

Да Дня Волі 25 сакавіка беларускія дэмакратычныя арганізацыі плануюць правесці ў Менску шэсце і мітынг.

На пасяджэнні аргкамітэту для правядзення Дня Волі, якое адбылося 11 лютага, было прапанавана арганізаваць вулічную акцыю ў нядзелю, 24 сакавіка. Прапаноўвалася, у прыватнасці, прызначыць збор удзельнікаў на пляцоўцы ля Акадэміі навук, а ў выпадку працягу там будаўнічых работ - на плошчы Калініна, піша БелаПАН.

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч прапаноўваў паспрабаваць падаць заяўку на правядзенне мітынгу на плошчы Якуба Коласа. Але ўдзельнікі аргкамітэта прыйшлі да высновы, што, верагодна, варта падаваць заяўку на правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор, бо правядзенне акцыі ў такім фармаце мае вялікія шанцы на задавальненне са стараны менскіх уладаў.

Намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч прапанаваў не абмяжоўваць фармат акцыі толькі вулічнымі мітынгамі. На яго думку, на другую палову дня можна арандаваць залу, напрыклад у ДК МТЗ, дзе правесці імпрэзу ў святочным фармаце са зваротамі да грамадства і канцэртам.

Адказны сакратар аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі, у сваю чаргу, прапанаваў 25 сакавіка, непасрэдна ў Дзень Волі, правесці канферэнцыю, прысвечаную значнасці гэтай даты для Беларусі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках