18 красавiка 2024, Чацвер, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля ўкусу Грабоўскага Пачыарэцці зрабіў прышчэпку ад слупняку

7

Нападаючы клуба НХЛ «Манрэаль Канадыенс» Макс Пачыарэцці распавёў, што зрабіў прышчэпку ад слупняку пасля таго, як у суботнім матчы Міхаіл Грабоўскі ўкусіў яго.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на сайт ESPN.

Падчас сустрэчы адбылася сутычка паміж хакеістамі, і амерыканскі форвард заявіў, што апанент укусіў яго.

Таксама стала вядома, што Ліга не будзе караць за гэты эпізод Грабоўскага, так як знайсці доказаў, што беларускі хакеіст сапраўды ўкусіў Пачыарэцці, не ўдалося.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках