29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бардзюжа сабраўся ў Менск

8
Бардзюжа сабраўся ў Менск

Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа прыляціць у Менск 14 лютага.

Ён прыме ўдзел у 12-м пасяджэнні Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй (КСБНМ), якое пройдзе ў беларускай сталіцы, паведамляе БелТА.

Удзельнікі пасяджэння КСБНМ абмяркуюць арганізацыю і правядзенне ў фармаце АДКБ сумесных аператыўнапрафілактычных мерапрыемстваў і спецыяльных аперацый па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі, уключаючы гандаль людзьмі, пад умоўнай назвай «Нелегал-2013», фарміраванне сістэмы абмену інфармацыяй паміж кампетэнтнымі органамі дзяржаў - членаў АДКБ у сферы процідзеяння незаконнай міграцыі . Таксама будуць разгледжаныя пытанні падрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў па барацьбе з незаконнай міграцыяй, план працы КСБНМ у 2013 годзе.

У ходзе візіту ў Менск Мікалай Бардзюжа таксама сустрэнецца з міністрам унутраных спраў Беларусі Ігарам Шуневічам і старшынёй Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Аляксандрам Баечкам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках