29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вялікі брат» сочыць за наваполацкімі кантралёрамі (Відэа)

77

Наваполацкія кантралёры не перастаюць здзіўляць пасажыраў грамадскага транспарту.

На гэты раз у рэдакцыю charter97.org чытач даслаў відэаролік, на якім зафіксаваны «наватарскі» падыход у працы кантралёраў Наваполацка.

Цяпер правяраючыя аплату за праезд работнікі аўтапарка не толькі выяўляюць безбілетнікаў, але і здымаюць працэс на відэа.

«Пасля таго, як у Наваполацку пацягалі за валасы кантралёрку Людмілу Іосіфаўну Шахрыну, кантралёраў Наваполацка забяспечылі відэаапаратурай для здымкі пасажыраў. Адная кантралёрка правярае квіткі, а другая ідзе ззаду і здымае ўсё на відэа», распавёў сведка.

Нагадаем, кандуктар Людміла Шахрына стала зоркай інтэрнэту пасля публікацыі на нашым сайце відэазапісу бойкі ў аўтобусе (ролік паглядзела больш за 350 тысяч чалавек). На відэа Людміла Іосіфаўна паспрабавала затрымаць маладую маці з дзецьмі, якія не аплацілі праезд. Дзеянне адбывалася ў Наваполацку, 26 лістапада 2012 года. За сям'ю заступіўся адзін з пасажыраў, які цягаў за валасы кантралёрку. Як высветлілася, сям'я (жонка, муж і двое дзяцей) пры сабе мела толькі два квіткі на праезд, а сямігадовае дзіця на думку кантралёра не мела права на льготы.

У выніку, хлопец, які цягаў кандуктара за валасы, быў затрыманы, супраць яго распачалі крымінальную справу, якая некалькі дзён таму была закрытая.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках