25 красавiка 2024, Чацвер, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка кансалідуе вакол сябе наменклатурнікаў

42
Лукашэнка кансалідуе вакол сябе наменклатурнікаў

Замест падвышэння ўзроўню жыцця простых грамадзян, дыктатар умацоўвае ўладу, павялічваючы заробкі чыноўнікам.

Такім чынам беларускі эканаміст і кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка пракаментаваў charter97.org нядаўняе падвышэнне заробку для беларускіх наменклатурнікаў.

«Наогул ўчынак даволі дзіўны, бо раней гаворка ішла аб скарачэнні апарата чыноўнікаў на 25% з захаваннем ранейшага акладу, што і было зроблена. Але раптам чамусьці было пастаноўлена падвысіць заробкі. Урад трапіў у сітуацыю, калі левая рука не разумее, што робіць правая», - адзначыў аналітык.

Леанід Заіка падкрэсліў, што гэты крок Лукашэнкі выгадны чыноўнікам, але не падаткаплатнікам.

«Беларусь прадае блізу паловы нафтапрадуктаў на экспарт, якія з задавальненнем купляюць шмат якія еўрапейскія краіны. Наменклатурнікі разумеюць, што ва ўмовах Мытнага саюза з Расеяй, калі нафта і газ сталі танней прыкладна на 30%, паўстаў добры момант не толькі зэканоміць, але і павялічыць ўласныя даходы.

Гэта ў сваю чаргу з'яўляецца фармальнай падставай для павелічэння даходу насельніцтва за кошт зніжэння кватэрнай платы. У сувязі са зніжэннем кошту нафтапрадуктаў чакалася падзенне коштаў і на паліва, але адбылося з дакладнасцю наадварот: як бензін, так і камунальныя паслугі толькі падаражэлі», - дадаў эканаміст.

«За кошт прызначэння чыноўнікаў у органы кіравання прадпрыемстваў і банкаў адбываецца кансалідацыя наменклатуры вакол Лукашэнкі», - сказаў на заканчэнне аналітык.

Нагадаем, што віцэ-прэм'еры і міністры Рэспублікі Беларусь, а таксама іншыя чыноўнікі атрымалі даплату да сваіх міністэрскіх заробкаў.

Даплата адбылася за кошт рэзкага падвышэння сумы ўзнагароджання на «другой працы» - прадстаўнік дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчага грамадства.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках