20 красавiка 2024, Субота, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - кашалёк ізгояў

40

Дыктатарская Беларусь становіцца надзейным банкам для таталітарных рэжымаў свету.

Амерыканскае выданне The Sacramento Bee некалькі дзён назад апублікавала карыкатуру, на якой прысутнічаюць тры вядомых дыктатара. Башар Асад прывёз на вярблюдзе грошы, якія ён скраў у сірыйцаў, Махмуд Ахмадзінежад сціпла чакае сваёй чаргі. Абодва кіраўнікі хочуць аддаць свае капіталы на захоўванне Аляксандру Лукашэнку - дыктатару Беларусі.

Пра тое, як ён зарабляе на супрацоўніцтве з краінамі-ізгоямі, у апошні час пісалі шэраг заходніх СМІ.

Лукашэнка дамогся абсалютнай улады ў Беларусі і выкарыстоўвае міжнародную ізаляцыю краіны ў сваіх мэтах, паведамляе амерыканскае выданне The Digital Journal (пераклад - charter97.org).

«Іран і Сірыя - дзве краіны, якія лічацца ключавымі членамі «восі зла». Кіруючыя у іх рэжымы маюць вялікія даходы ад гандлю нафтай, але пры гэтым знаходзяцца пад дзеяннем фінансавых санкцый з боку Захаду. Але яны знайшлі выхад у выкарыстанні Беларусі ў якасці пасярэдніка для гандлю. Іран і Сірыя адкрываюць банкі ў Беларусі, а таксама з яе дапамогай купляюць на нафтадаляры зброю і іншыя неабходныя тавары», - гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у выданні.

Акрамя таго, у Беларусі з яе непразрыстай фінансавай сістэмай закрытай для міжнародных назіральнікаў, могуць знаходзіцца і некаторыя актывы сям'і былога лівійскага дыктатара Муамара Кадафі.

«Лукашэнка і Кадафі ўпершыню сустрэліся ў 2000 годзе, і з таго часу беларускія ўлады ўвесь час падтрымлівалі лівійскага дыктатара да самай яго смерці ў 2011 годзе», - піша выданне.

Таксама ў артыкуле гаворыцца пра тую выгаду, якую атрымлівае ад сваёй дружбы з сусветнымі ізгоямі сам Лукашэнка:

«Беларускі кіраўнік разлічвае на сірыйскія і іранскія грошы. Ён усімі сіламі імкнецца пазбегнуць прыватызацыі буйных актываў Беларусі - прадпрыемстваў, якія забяспечваюць асноўную частку валютных даходаў краіны».

Статыстыка пацвярджае гэтыя дадзеныя - за апошнія пяць гадоў інвестыцыі Ірана ў беларускую эканоміку выраслі з 6 мільёнаў да 1 мільярда даляраў ЗША. А ўжо да канца 2013 года, калі верыць заявам афіцыйнага Тэгерана, яны могуць падвоіцца.

Нагадаем, раней італьянская газета La Stampa пісала пра тое, што Іран рэгіструе свае банкі ў Беларусі для абыходу міжнародных санкцый.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках