24 красавiка 2024, Серада, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: Лукашэнка шукае падтрымку хоць бы ў Грузіі

9
Вінцук Вячорка: Лукашэнка шукае падтрымку хоць бы ў Грузіі

Жаданне Лукашэнкі сустрэцца з Саакашвілі сведчыць аб тым, што дыктатару трэба пашыраць спіс кантактаў, так як іх засталося вельмі мала.

Так пракаментаваў charter97.org сябра арганізацыйнага камітэта «Беларускага Руху», былы старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка жаданне Лукашэнкі сустрэцца з грузінскім прэзідэнтам, якое перадаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

«Сам факт публічнага звароту сведчыць аб тым, што кола зносін Лукашэнкі на міжнароднай арэне павузілася і яму неабходна хоць дзесьці знайсці падтрымку. Саакашвілі, у сваю чаргу, таксама знаходзіцца ў неспрыяльнай сітуацыі, якая склалася ў апошні час у Грузіі. Таму ён не перабірае варыянты, а хапаецца за любую саломінку», - адзначыў палітык.

Вінцук Вячорка падкрэсліў, што ў апошнія гады свайго прэзідэнцтва Міхаіл Саакашвілі выяўляў сімпатыю да Лукашэнкі і падтрымліваў яго на міжнароднай арэне.

«Рэпутацыя беларускага дыктатара сярод большай часткі тых сілаў, якія прыйшлі да парламенцкай ўлады ў Грузіі, вельмі дрэнная, і для Саакашвілі не выгадна адказваць станоўча на просьбу аб візіце. Асноўным іміджавым момантам, на якім будавалася палітыка Саакашвілі, быў праеўрапейскі выбар. У гэтым сэнсе рабіць крок у зваротным напрамку ў дадзенай сітуацыі было б пройгрышам», - падсумаваў палітык.

Нагадаем, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей вечарам 12 лютага наведаў прэзідэнцкі палац у Тбілісі. Ён перадаў Міхаілу Саакашвілі пажаданне беларускага кіраўніка сустрэцца з ім.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках