25 красавiка 2024, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першую беларускамоўную гульню для Android запампавалі 5000 раз

8
Першую беларускамоўную гульню для Android запампавалі 5000 раз

Платную версію купілі толькі 50 чалавек.

Першая беларускамоўная гульня для смартфонаў-андроідаў з'явілася ў кастрычніку 2012 года. PaperHell - прыгоды маленькага намаляванага чалавека - стварыла арт-студыя Pras.

Гэтае слова можна перавесці як «папяровы чорцік». Герой гульні бегаў па экране і ратаваўся ад монстраў, якія падалі зверху, піша «Наша Нiва».

Спачатку PaperHell каштаваў $1, а пасля стаў бясплатным. Ці карыстаўся ён попытам у карыстальнікаў Android?

На дадзены момант колькасць запамповак ужо пераваліла за 5000. Прычым больш за ўсё прыгоды папяровага чалавека спадабаліся амерыканцам (23% запамповак).

На другім месцы Расея (19%) і толькі на трэцім - Беларусь (12%). Потым з вялікім адрывам ідуць Украіна, Германія, Мексіка і іншыя краіны (менш за 3%).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках