29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забяруць апошні тэлевізар

51
Забяруць апошні тэлевізар

У Беларусі рыхтуецца ўнясенне змяненняў у пералік маёмасці грамадзян, якая не можа быць канфіскаваная.

Улады чамусьці вырашылі, што даўжніку зусім неабавязкова пакідаць тэлевізар, і прапануюць змяніць ранейшае правіла, калі адзін тэлевізар і адзін халадзільнік сям'і пры канфіскацыі маёмасці ўсё ж такі пакідалі, піша «Народная воля».

Акрамя таго, будуць падлягаць канфіскацыі паявыя ўзносы ў жыллёва-будаўнічы кааператыў.

У той жа час міжнародныя і дзяржаўныя ўзнагароды і прызы, якімі ўзнагароджаны даўжнік, канфіскоўвацца не будуць.

Дарэчы, адначасова ў Грамадзянскі кодэкс можа быць унесенае змяненне, якое дазваляе накладваць арышт на маёмасць ужо ў дзень узбуджэння крымінальнай справы. Прапануецца таксама норма, якая дазваляе ўтрымліваць да 50% пенсіі ў кошт выплаты пазык. На дадзены момант такія ўтрыманні дапускаюцца толькі ў выключных выпадках (на выплату аліментаў, на пакрыццё расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, на пакрыццё шкоды, прычыненай жыццю або здароўю грамадзяніна, пры спагнанні запазычанасці па аплаце за карыстанне жылым памяшканнем, тэхнічнае абслугоўванне і камунальныя паслугі ). Ва ўсіх астатніх выпадках ад пенсіі ў чалавека ў кошт выплаты штрафаў і таго падобнага не могуць забраць больш за 20%. Гэтую норму прапануецца ўбраць.

Тэкст прапанаваных паправак за подпісам Аляксандра Лукашэнкі ўжо паступіў у «палату прадстаўнікоў».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках