28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі падзякаваў Лукашэнку за непрызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

19
Саакашвілі падзякаваў Лукашэнку за непрызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

Прэзідэнт Грузіі выказаў падзяку беларускаму дыктатару, але заявіў, што вяртацца ў СНД не збіраецца.

Міхаіл Саакашвілі падкрэсліў, што замацаванне ў Канстытуцыі Грузіі нормы аб немагчымасці ўступлення дзяржавы ў постсавецкія саюзы не выключае супрацоўніцтва з краінамі, якія ў іх уваходзяць, перадае «Інтэрфакс».

Пра гэта ён сказаў сёння на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін «Усходняга партнёрства», у якое ўваходзяць Грузія, Украіна, Арменія, Малдова, Беларусь і Азербайджан.

«Мы ўдзячныя Беларусі за прызнанне нашай тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту ў складаны для нас перыяд. Грузія мае з Беларуссю як членам СНД і Мытнага саюза вельмі цесныя эканамічныя, гандлёвыя і культурныя адносіны», - сказаў Саакашвілі.

Паводле яго слоў, Грузія ніколі не ўступіць у постсавецкія саюзы, у тым ліку СНД, аднак гэта не азначае, што Грузія не будзе супрацоўнічаць з краінамі, якія ўваходзяць у гэтыя саюзы.

«Я вельмі добра разумею Беларусь, так як яна эканамічна вельмі інтэграваная ў старым постсавецкім комплексе, а Грузія ў гэтым комплексе не прадстаўленая, і яна ўжо істотна ўліваецца ў Еўропу, таму мы паважаем выбар краін, якія знаходзяцца ў гэтым комплексе, і гатовыя з імі актыўна супрацоўнічаць», - сказаў Саакашвілі.

Ён падкрэсліў, што ўключэнне Беларусі ў розныя еўрапейскія фарматы ў доўгатэрміновай перспектыве важна не толькі для яе самой, але і для ўсёй Еўропы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках