19 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэжац пагражаў падарваць парламент

4
Нарвэжац пагражаў падарваць парламент

У сераду, 13 лютага, паліцыя Осла арыштавала мужчыну, які пагражаў зладзіць тэракт і падарваць парламент Нарвэгіі.

Раніцай будынак парламента быў узяты пад узмоцненую ахову пасля таго, як у аўторак вечарам кіроўца аўтобуса, які накіроўваўся ў Осла, выпадкова пачуў размову аднаго з пасажыраў. Мужчына быў агрэсіўна настроены супраць нарвежскіх палітыкаў, выказваў пагрозы ў іх адрас і намер падарваць парламент. Паводле звестках паліцыі, пазней гэты чалавек дабраўся на таксі да аднаго з жылых раёнаў на паўночным усходзе сталіцы. Некаторыя сведкі паведамілі, што на ім была бронекамізэлька, а ў руках ён нёс вялікую цяжкую сумку.

Раніцай паліцыя эвакуявала насельнікаў жылога дома ў раёне, дзе, як меркавалася, хаваўся падазраваны, і правяла арышт. Пазней, аднак, высветлілася, што затрыманы быў не той чалавек, піша «Корреспондент».

Пазней паліцыя абследавала некалькі кватэр у гэтым раёне і ўсё ж такі выявіла падазраванага. «Мы затрымалі падазраванага, гэта грамадзянін Нарвэгіі яму больш за 20. Паліцыі было вядомае ягонае імя. Ён будзе дапытаны бліжэйшым часам», - паведаміў прадстаўнік паліцыі Рогэр Андрэсэн на прэс-канферэнцыі ў сераду. Ён таксама распавёў, што падазраваны падчас затрымання не супраціўляўся, а ў яго кватэры была знойдзеная бронекамізэлька, газавы пісталет і вялікая сумка з рэчамі.

У паліцыі мяркуюць, што свае пагрозы ў аўтобусе мужчына выказаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення. Паводле інфармацыі ўстановы, маладзён і раней трапляў у поле зроку паліцыі таксама праз выказванне пагроз.

Адзначым, у Нарвегіі вельмі ўважліва ставяцца да ўсіх паведамленняў аб магчымых тэрактах пасля падзей ліпеня 2011 года.

22 ліпеня 2011 Андэрс Брэйвік падарваў бомбу ва ўрадавым квартале Осла і зладзіў стральбу ў моладзевым летніку на востраве Ўтоя, забіўшы 77 чалавек. У жніўні 2012 года суд Осла прысудзіў яго да максімальнага тэрміну пакарання з магчымасцю падаўжэння. Брэйвік уважаецца за самага небяспечнага злачынцу ў сучаснай гісторыі Нарвегіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках