19 красавiка 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмануэліс Зінгерыс: ЕЗ не будзе заахвочваць напарсткавікоў і душыцеляў свабоды

3
Эмануэліс Зінгерыс: ЕЗ не будзе заахвочваць напарсткавікоў і душыцеляў свабоды

Пакуль у Беларусі ёсць палітвязні, пакуль няма ўмоў для свабодных выбараў, казаць пра паляпшэнне адносін не прыходзіцца.

Пра гэта заявіў віцэ-старшыня камітэта па міжнароднай палітыцы і еўрапейскіх справах літоўскага Сейма Эмануэліс Зінгерыс, паведамляе сайт ucpb.org. З ім сустрэўся старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Эмануэліс Зінгерыс зазначыў, што ў «апошні час беларускія ўлады актывізавалі сваю працу на заходнім напрамку. Гэта прыкметна і ў Літве. Але пакуль у Беларусі ёсць палітвязні, пакуль няма ўмоў для свабодных выбараў, казаць пра паляпшэнне адносін не прыходзіцца. Мы не будзем заахвочваць напарсткавікоў і душыцеляў свабоды». Закранаючы скандальны даклад беларускага МЗС пра стан правоў чалавека ў 25 краінах, у тым ліку і Літве, парламентар заявіў: «Нічога, акрамя ўсмешкі ў нас гэта не выклікае. Беларускім чыноўнікам трэба часцей глядзецца ў люстэрка».

Як паведаміў Анатоль Лябедзька, «з сярэдзіны года старшынства ў Еўрапейскім Звязе пяройдзе да Літвы. Ужо сам гэты факт варты ўвагі і сур'ёзнага абмеркавання. Для Аб'яднанай грамадзянскай партыі важна, каб у парадку дня Вільні было і беларускае пытанне. Пра гэта мы і казалі ў камітэтах сейма. Таксама мы абмеркавалі правядзенне міжпартыйных беларуска-літоўскіх кансультацый. Гэта добрая магчымасць не толькі абменьвацца інфармацыяй, але і фармуляваць агульнае пасланне да грамадзян нашых краін».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках