24 красавiка 2024, Серада, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Мазыра аштрафавалі за дапамогу самотнаму ветэрану

24
Жыхароў Мазыра аштрафавалі за дапамогу самотнаму ветэрану

14 лютага суд Нараўлянскага раёна разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да двух валанцёраў з Мазыра, якіх затрымала міліцыя ў зоне адсялення.

За «парушэнне патрабаванняў рэжыму радыяцыйнай бяспекі ў мясцовасцях, якія патрапілі пад радыеактыўнае забруджванне» маладыя людзі атрымалі мінімальны штраф у суме 1 мільёна рублёў кожны, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў мазырскі актывіст Максім Марціновіч, валанцёры адзначылі, што не бачылі забараняльнага знака на дарозе.

Нагадаем, убачыўшы на тэлевізіі сюжэт пра самотнага 87-гадовага ветэрана, які жыве ў вёсцы Белы Бераг Нараўлянскага раёна, неабыякавыя жыхары Мазыра наважылі яму дапамагчы. З гэтай мэтай 27 студзеня валанцёры сабралі прадукты, рэчы і адвезлі пенсіянеру.

4 лютага маладыя людзі зноў накіраваліся ў Белы Бераг, каб прывезці старому патрэбныя рэчы, аднак каля дома пенсіянера іх ужо чакала міліцыя. Валанцёраў адвезлі ў Нараўлянскі РАУС і склалі ў дачыненні да іх пратаколы, бо вёска Белы Бераг знаходзіцца ў зоне адсялення.

«Мы і далей будзем дапамагаць: дзяржаве - штрафамі, дзядулю - прадуктамі і ўсім, што яму трэба. Праўда, як нам да яго патрапіць, пакуль не ведаем, дазвол на ўезд у зону нам, хутчэй за ўсё, не дадуць, - пракаментаваў актывіст. - Дарэчы, шчыра дзякуем усім, хто праз сацыяльныя сеткі дапамог нам з грашыма для адваката і выплаты штрафаў».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках