25 красавiка 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП супраць «Фенербахчэ»

49

Беларускія амапаўцы з ужываннем сілы не пускалі турэцкіх футбалістаў да фанатаў.

Інцыдэнт адбыўся адразу пасля фінальнага свістка матчу 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ - «Фенербахчэ».

Пераапранутыя ў камізэлькі «сцюардаў», амапаўцы расштурхвалі футбалістаў «Фенербахчэ» і хапалі іх за рукі. Такім чынам яны не давалі гульцам падысці да трыбунаў, каб падарыць фанатам свае майкі, паведамляе «Наша ніва».

Нагадаем, учора ўвечары на гродзенскім стадыёне «Нёман» завяршыўся першы матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Футбалісты барысаўскага БАТЭ і турэцкага «Фенербахчэ» згулялі ўнічыю - 0:0.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках