18 красавiка 2024, Чацвер, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Сапелка: Спадзяюся, новы тэрмін Аўтуховічу не «прышыюць»

2
Павел Сапелка: Спадзяюся, новы тэрмін Аўтуховічу не «прышыюць»

Адвакат палітзняволенага прадпрымальніка не разлічвае на УДВ, але спадзяецца, што Аўтуховіч не атрымае новы тэрмін.

Павел Сапелка на днях атрымаў ад яго ліст, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Па словах адваката, на ўмоўна-датэрміновае вызваленне надзей няма. Звычайна за парушэнне рэжыму адбывання пакарання ў турму пераводзяць або на 3 гады або да канца тэрміну (як у выпадку Аўтуховіча). Палітвязень павінен быў бы двойчы даказаць, што «ўстаў на шлях выпраўлення» (спачатку - каб яго перавялі з турмы ў калонію, а пасля - вызвалілі).

Затое ёсць надзеі, што Мікалай Аўтуховіч не атрымае новага тэрміну. Калі вязня перавялі ў турму, папулярны ў такіх выпадках артыкул 411 «ўпартае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі» можна выкарыстоўваць толькі на працягу аднаго года. Гэты тэрмін ужо мінуў. На волю Мікалай Аўтуховіч павінен выйсці ў красавіку 2014 года.

Апошні раз палітвязень пісаў адвакату месяц назад - пра тое, што яму трэба зрабіць стаматалагічнае пратэзаванне. Праблемы з зубамі дрэнна ўплываюць на страўнік і агульны стан здароўя, падарванага падчас галадовак. Для таго, каб правесці такую складаную працэдуру ва ўмовах турмы і курс рэабілітацыі пасля яе, неабходная згода адміністрацыі.

Сёння, 15 лютага, адзначаецца гадавіна заканчэння Афганскай вайны. За ахову моста пад Кандагарам і ўдзел у іншых аперацыях Мікалая Аўтуховіча ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі, 2 медалямі - «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

Мікалая Аўтуховіча кінулі за краты за тое, што ён выявіў факты карупцыі мясцовых уладаў. У турме ён знаходзіцца ўжо больш 4 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках