28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет дырэктараў «Уралкалія» ўхваліў СП з «Беларуськаліем»

4
Савет дырэктараў «Уралкалія» ўхваліў СП з «Беларуськаліем»

Савет дырэктараў «Уралкалія» ўхваліў заснаванне Soyuzkali GmbH (Саюзкалій) - сумеснага трэйдара з ААТ «Беларуськалій».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Уралкалія».

Партнёры атрымаюць па 50% у статутным капітале СП, якое будзе зарэгістраванае ў Цуге (Швейцарыя).

Статутны капітал кампаніі складзе 200 тыс. швейцарскіх франкаў і будзе аплочаны грашовымі сродкамі.

Таксама савет дырэктараў пераабраў Уладзіслава Баўмгертнера на пасаду гендырэктара кампаніі з 22 лютага.

У цяперашні час сумесным трэйдарам «Уралкалія» і «Беларуськалія» з'яўляецца «Беларуская калійная кампанія» (БКК).

Нагадаем, раней «Беларуськалій» і «Уралкалій» абмяркоўвалі ўмовы стварэння новага сумеснага трэйдара - кампаніі «Саюзкалій», якая будзе зарэгістраваная ў якасці рэзідэнта адной з краін ЕЗ і стане ажыццяўляць гандаль на сусветных рынках расейскімі і беларускімі калійнымі ўгнаеннямі. Практычную працу кампанія, паводле папярэдніх ацэнак, пачне да канца першага паўгоддзя 2013 года.

ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» - эксклюзіўны пастаўшчык калійных угнаенняў вытворчасці «Беларуськалія» і «Уралкалія» на замежныя рынкі. БКК створаная ў 2005 годзе. Яе акцыянерамі з'яўляюцца «Беларуськалій» (45%), Беларуская чыгунка (5%) і «Уралкалій» (50%). БКК з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам на сусветным рынку калійных угнаенняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках