20 красавiка 2024, Субота, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Без вызвалення палітвязняў - дыялогу не будзе

14
МЗС Польшчы: Без вызвалення палітвязняў - дыялогу не будзе

Лукашэнка павінен вызваліць палітвязняў.

Увечары 14 лютага ў Менску адбылася сустрэча дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Евы Фігель і прадстаўнікоў беларускай апазіцыі.

Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з удзельнікаў сустрэчы, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Акрамя яго ў сустрэчы ўдзельнічалі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, лідэры кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў і руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, міжнародны сакратар «Маладога фронту» Валер Мацкевіч, палітык Аляксандр Казулін і журналістка Ірына Халіп.

«У нас адбылася дыскусія па ацэнцы сітуацыі ў Беларусі і перспектыве яе развіцця. Прычым у беларускіх удзельнікаў сустрэчы пры ацэнцы сітуацыі роскід меркаванняў быў мінімальны - улада робіць стаўку на сілавыя метады і рэпрэсіі, вельмі моцна заклапочаная фінансавымі і эканамічнымі праблемамі, таму стварае максімальныя перашкоды для зносін апазіцыі з людзьмі», - сказаў Лябедзька.

Паводле яго слоў, некалькі разышліся меркаванні ўдзельнікаў сустрэчы пры абмеркаванні таго, якім павінен быць дыялог з уладамі. «Напрыклад, пазіцыя АГП заключаецца ў тым, што павінен быць перамоўны працэс з жорсткімі ўмовамі паміж уладай і апазіцыяй пры пасярэдніцтве міжнародных структур. Хтосьці прытрымліваецца больш мяккай пазіцыі аб тым, што павінен ісці хоць нейкі дыялог, хоць нейкі рух», - адзначыў Лябедзька.

У сваю чаргу Ева Фігель распавяла ўдзельнікам сустрэчы, што ў ЕЗ цяпер ідзе дыскусія наконт Беларусі і адносін з ёй. «Па яе словах, думкі там розныя, адзінства няма, але яна ўпэўненая, што ў выніку будзе знойдзены кансэнсус, - сказаў Лябедзька. - Але нават цяпер ёсць адзінае меркаванне аб тым, што без вырашэння пытання палітвязняў ніякага дыялогу не будзе».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках