24 красавiка 2024, Серада, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка прызначае на пасады прыдуркаватых

29
Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка прызначае на пасады прыдуркаватых

Беларуская сістэма ўлады цалкам пабудаваная на хлусні і ганарыстасці.

Такім чынам сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі пракаментаваў сайту charter97.org схільнасць беларускіх чыноўнікаў прыпісваць сабе неіснуючыя званні і навуковыя ступені.

«Гэта звязана з тым, што інтэлект і адукацыя не цэняцца беларускімі ўладамі і Лукашэнкам асабіста. У Беларусі адбываецца насаджэнне культу спорту і фізічнай сілы, як гэта было ў нацысцкай Германіі, СССР і іншых таталітарных дзяржавах», - адзначыў палітык.

Ён падкрэсліў, што ў краінах, дзе фізічная сіла стаіць на першым месцы, назіраецца заняпад культуры і адукацыі.

«Ні для каго не сакрэт, што Беларуская акадэмія навук дэградуе і губляе аўтарытэт. А калі краінай кіруюць такія «акадэмікі», то гэта ні да чаго добрага не прывядзе. Падобную сітуацыю мы можам назіраць у многіх сферах грамадскага жыцця», - дадаў Віталь Рымашэўскі.

Сустаршыня БХД падкрэсліў, што беларускі дыктатар імкнецца запоўніць «ліпавымі» навукоўцамі ўсе магчымыя вочкі улады.

«Лукашэнка прызначае на пасады міністраў, старшыняў і дырэктараў, людзей са слабым інтэлектам, так як іх лягчэй кантраляваць. Усе, хто знаходзяцца ва ўладзе, жывуць у адпаведнасці з духам хлусні і ганарыстасці, таму што ўся сістэма пабудаваная на падмане і любові да славы», - падсумаваў палітык.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках