28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР паабяцала новыя ядзерныя выпрабаванні

8
КНДР паабяцала новыя ядзерныя выпрабаванні

Паўночная Карэя паведаміла Кітаю, што збіраецца праводзіць новыя ядзерныя выпрабаванні, а таксама запусціць яшчэ адну ракету ў 2013 годзе.

Пра гэта са спасылкай на ананімную крыніцу, знаёмы з тэкстам гэтага паведамлення, піша агенцтва Reuters, паведамляе Lenta.ru.

«Усе гатова. Чацвёртае і пятае ядзерныя выпрабаванні, а таксама запуск ракеты могуць быць ажыццёўлены ў хуткім часе, магчыма, у гэтым годзе», - цытуе Reuters словы сваёй крыніцы, якая мае сувязі ва ўрадах КНДР і Кітая. Больш за тое, магутнасць ядзернага набою чарговай бомбы можа быць вышэйшая, чым раней, і скласці 10 кілатон.

У КНДР мяркуюць, што правядзенне ядзерных выпрабаванняў вымусіць ЗША ўзмацніць перамовы з Пхеньянам і падпісаць мірную дамову, якая так і не была складзеная пасля фактычнага заканчэння Карэйскай вайны ў 1953 годзе.

Са слоў крыніцы Reuters, Паўночная Карэя не баіцца далейшых санкцый. Яе ўлады спадзяюцца, што эканамічныя рэформы, у тым ліку змены ў сельскай гаспадарцы, паспрыяюць павелічэнню збору ўраджаю ў гэтым годзе, што дазволіць знізіць залежнасць КНДР ад паставак з Кітая.

Нягледзячы на гэта, паводле звестак крыніцы Reuters, Кітай падтрымае санкцыі ААН супраць КНДР. У той жа час, ён адмовіўся назваць, прыняцця якіх захадаў Пекін будзе дамагацца ў дачыненні да Паўночнай Карэі. Крыніца толькі адзначыла, што Кітай не будзе скарачаць пастаўкі ежы і паліва ў Паўночную Карэю, як ён рабіў пасля папярэдніх ядзерных выпрабаванняў.

Раней 15 лютага паведамлялася, што ў Паўднёвай Карэі пры дапамозе спадарожнікавых здымкаў была адзначаная актыўнасць у раёне ракетнай стартавай пляцоўкі «Тонхэ», што можа сведчыць аб падрыхтоўцы чарговага запуску.

У апошні час ядзерная праграма Паўночнай Карэі развіваецца досыць актыўна. У снежні 2012 года КНДР атрымалася запусціць у космас ракету «Ынха-3» са спадарожнікам «Кванмэнсон-3» на борце. Хоць Пхеньян запэўніваў, што пераследваў выключна навуковыя мэты, яго дзеянні зазналі асуджэнне сусветнай супольнасці. КНДР падазраюць у тым, што яна праводзіла выпрабаванне балістычнай ракеты.

У студзеня 2013 года Рада бяспекі ААН прыняла пастанову аб пашырэнні санкцый у дачыненні КНДР. У адказ на гэта Пхеньян заявіў пра гатоўнасць правесці трэція ў сваёй гісторыі ядзерныя выпрабаванні. Раней у КНДР ужо праводзіліся выбухі плутоніевых бомбаў у 2006 і 2009 гадах.

12 лютага КНДР, як і абяцала, зрабіла выпрабаванні. Магутнасць ядзернага набою, паводле розных ацэнках, склала ад пяці да дзесяці кілатон. Гэтыя дзеянні выклікалі пратэст і асуджэнне з боку многіх краін, уключаючы Расею, Паўднёвую Карэю, ЗША, Японію і Кітай. Рада бяспекі ААН рыхтуе новыя санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі, і, як мяркуюць аналітыкі, аб'ём гэтых санкцый шмат у чым будзе залежаць ад Пекіна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках