28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ пацярпеў паразу ў апэляцыі аб Гутару

9
БАТЭ пацярпеў паразу ў апэляцыі аб Гутару

Футбольны арбітраж Беларускай федэрацыі футбола на пасяджэнні 15 лютага не задаволіў апэляцыю барысаўскага БАТЭ.

22 студзеня камітэт БФФ у статусе футбалістаў дазволіў Гутару пакінуць клуб з выплатай кампенсацыі ў 180 тыс даляраў ЗША. Найлепшы футбаліст Беларусі 2011 Гутар звярнуўся ў БФФ у сувязі з тым, што ў сэзоне-2012 гуляў менш чым у 10% матчаў. БАТЭ выступіў з заявай, у якой выказаў нязгоду з пастановай федэрацыі: «На наш погляд, камітэт з незразумелых прычын не прыняў да ўвагі ці няслушна патлумачыў шэраг юрыдычна значных аргумэнтаў з боку ФК БАТЭ, без якіх немагчымае вынясенне абгрунтаванай і справядлівай пастановы. Больш удумлівы разгляд гэтых аргумэнтаў павінен быў карэнным чынам змяніць вэрдыкт», піша БелаПАН.

Акрамя таго, на думку клуба, сума кампэнсацыі, прадугледжаная пастановай камітэта, «падлічаная неэфэктыўна». «Згодна з рэгламэнтнымі дакумэнтамі гэтая сума ў кожным выпадку павінна быць не меншая за агульную суму заробку гульца за астатні паводле кантракту тэрмін. Заяўленая ж камітэтам сума істотна ніжэйшая. Да таго ж у гэтай сітуацыі павінны быць улічаныя падаткі, якія клуб выплачваў за Гутара», - мяркуюць у БАТЭ.

Паколькі апеляцыя не задаволеная, клуб звернецца ў міжнародны спартовы арбітражны суд у Лазане. «Што да Аляксандра, то ён, патаптаўшы стасункі з клубам, які ўзгадаваў яго, сапсуе сабе кар'еру, бо ў бліжэйшыя месяцы, а можа быць, і гады яго чакаюць няспынныя разгляды ў розных інстанцыях», - гаварылася ў заяве.

Сам Гутар адправіўся ў Турцыю на збор разам з менскім «Дынама». 15 лютага ён быў на разглядзе апеляцыі і ў суботу зноў далучыцца да каманды. Раней прэс-служба «Дынама» паведаміла, што кантракт з Гутарам можа быць падпісаны пасля 18 лютага, калі гульцы вернуцца ў Менск.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках