28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іэн Кэлі: Спыненне рэпрэсій - умова выхаду Менска з ізаляцыі

15
Іэн Кэлі: Спыненне рэпрэсій - умова выхаду Менска з ізаляцыі

Амбасадар ЗША ў АБСЕ заклікаў беларускія ўлады спыніць пераслед і запалохванне актывістаў апазіцыі.

У сваёй заяве (пераклад - charter97.org) Іэн Кэлі нагадаў пра даклад беларускага МЗС, у якім гаворыцца аб парушэннях правоў чалавека ў краінах Захаду. Дыпламат звярнуў увагу афіцыйнага Менска на рэпрэсіі, якія адбываюцца ў самой Беларусі.

Іэн Кэлі згадаў пра тыя парушэннях правоў чалавека, якія былі зафіксаваныя ў нашай краіне апошнім часам.

Актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак 24 студзеня быў прысуджаны да 12 дзён арышту за парушэнне ўмоў свайго вызвалення з турмы, куды ён трапіў пасля снежня 2012 года.

Палітычных і грамадскіх актывістаў па-ранейшаму абмяжоўвалі ў свабодзе перамяшчэння. У прыватнасці, у дачыненні да Ірыны Халіп, жонкі былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, дзейнічае каменданцкая гадзіна», - нагадвае дыпламат.

Таксама Іэн Кэлі адзначыў, што беларуская міліцыя рабіла як мінімум 4 налёты на начныя клубы ў Менску і Віцебску і затрымлівала іх наведвальнікаў.

«Мы вітаем вызваленне 9 лютага палітычнага зняволенага Васіля Парфянкова і карыстаемся гэтай магчымасцю для таго, каб зноў заклікаць урад Беларусі выконваць свае абавязанні ў рамках АБСЕ, неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і забяспечыць іх поўную рэабілітацыю.

Павага да дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі застаецца галоўным у пераадоленні міжнароднай ізаляцыі краіны і мае істотнае значэнне для развіцця краіны і дабрабыту яе грамадзян», - сказаў напрыканцы Іэн Кэлі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках