19 красавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: Улады баяцца «афганцаў»

42
Алег Воўчак: Улады баяцца «афганцаў»

Улады Беларусі паслядоўна скарачаюць ільготы для былых удзельнікаў кампаніі ў Афганістане.

У большасці ветэранаў вельмі маленькія пенсіі, бо праз удзел у вайне яны не маюць дастатковага працоўнага стажу. Нават у Расеі і Украіне ветэраны вайны ў Афганістане пачуваюцца ў сацыяльным плане лепш і маюць прывілеі пры працаўладкаванні.

Пра гэта заявіў праваабаронца Алег Воўчак у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

У Беларусі, з ягоных слоў, шмат хто з «афганцаў» пры пошуку працы не прызнаюцца нават, што яны належаць да гэтай групы, бо наймальнікі ставяцца да іх з асцярогай. Такое стаўленне прадыктаванае страхам улад перад ветэранамі той вайны.

«Яшчэ 20 гадоў таму меркавалі: ад «афганцаў» можна ўсякага чакаць, яны кажуць праўду, з імі неспакойна, яны не слухаюцца», - адзначыў Алег Воўчак.

На ягоную думку, сярод дзяржаўных ідэолагаў ёсць зайздрасць да ваяроў-інтэрнацыяналістаў. Праваабаронца падкрэсліў, што шмат хто з «афганцаў» працуе ў дзяржструктурах, але да іх заўсёды было стаўленне, быццам яны могуць пагражаць уладам: «На афганцаў вельмі цяжка паўплываць: яны альбо звальняюцца, альбо ідуць да канца».

Нагадаем, 15 лютага - гадавіна вываду савецкіх войскаў у Афганістан. Адзін з самых вядомых беларускіх палітвязняў - Мікалай Аўтуховіч - ветэран вайны ў Афганістане.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках