19 красавiка 2024, Пятніца, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя і Эрыксан - лаўрэаты прэміі «Люблю Беларусь»

19
Герасіменя і Эрыксан - лаўрэаты прэміі «Люблю Беларусь»

Актывісты «Маладога фронту» 16 лютага ўручылі штогадовую прэмію «Люблю Беларусь».

Прэмію ўручаюць за папулярызацыю беларускай культуры і развіццё нацыянальнай ідэнтычнасці, за новае і цікавае ў культуры, палітыцы, журналістыцы, паведамляе «Радыё Свабода».

У намінацыі «Беларусізацыя» перамагла журналістка Кацярына Кібальчыч, якая зняла фільм «Беларуская мара» і арганізавала ў Маскве курсы беларускай мовы.

У намінацыі «Pro-Belarus» перамог амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, якога ўлады фактычна выслалі з Беларусі. Ён удзельнічаў у цырымоніі праз скайп.

У намінацыі «Палітыка» перамог Віталь Каратыш, які ў мінулым годзе балатаваўся ў «дэпутаты».

У намінацыі «Культура» перамог салігорскі музыка Сеня Shane, які выступае ў стылі біт-бокс.

У намінацыі «Журналістыка» перамог карэспандэнт польскага выдання «Gazeta Wyborcza» Анджэй Пачобут.

У намінацыі «Спорт» пераможцай стала плыўчыха Аляксандра Герасіменя. Яе папулярнасці сярод інтэрнэт-публікі паспрыяла і тое, што ў адным з сваіх інтэрв'ю яна з сімпатыяй выказалася пра бел-чырвона-белы сцяг.

У намінацыі «Грамадская дзейнасць» перамог Дзяніс Кандратовіч, які заснаваў праект «Мае сэнс». У гэтым праекце людзі могуць за грошы замовіць сустрэчу з вядомымі людзьмі, а атрыманыя сродкі ідуць на дабрачыннасць.

У намінацыі «Змагар года» перамаглі палітвязні, якіх цяпер у Беларусі, паводле звестак праваабарончых арганізацый, застаецца, як мінімум, трынаццаць. Прэмію перадалі Васілю Парфянкову, які нядаўна выйшаў на волю.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках