29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» не трапіла ў плэй-оф КХЛ

57
Менскае «Дынама» не трапіла ў плэй-оф КХЛ

Менскае «Дынама» прайграла апошні матч Кантынентальнай хакейнай лігі.

17 лютага ў заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату «Дынама» прайграла на сваёй пляцоўцы уфімскаму «Салавату Юлаеву» з лікам 2:3 (0:0, 0:1, 2:2), паведамляе БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у гаспадароў - Коры Мэрфі (56.47, пас - Яне Ніскала; з пятым палявым гульцом замест брамніка), Яне Ніскала (57.11, пас - Коры Мэрфі, з пятым палявым гульцом замест брамніка);

у гасцей - Міраслаў Блацяк (20.43, 5х4, асістэнты - Штэфан Ружычка, Сяргей Зіноўеў), Аляксандр Панкоў (48.33, 5х4, пас - Антон Слепышаў; 58.17, у пустыя вароты, асістэнты - Віталь Ацюшоў, Аляксей Кайгародаў).

На апошняй хвіліне Кім Хіршовіц («Дынама») не патрапіў у пустыя вароты з некалькіх дзесяткаў сантыметраў.

Штрафны час: 12 - 22 (Іргл, 16.17, Лайне, 19.32, 43.58, Хіршовіц, 47.08, Плат, 56.00, Ніскала, 59.23 - камандны штраф, 2.12, Мусатаў, 32.43, Ружычка, 38.08, Конеў, 39.40, Кальцоў, 43.58, Прошкін, 56.00 (2 10 мін.)).

Склад «Дынама»: Хаўге; Дзянісаў-Каралахці, Міхалёў-Стэплтан-Плат; Ніскала-Краічэк, Лайне-Хіршовіц-Іргл; Мэрфі-Чарнавок, Мялешка-Кітараў-Кулакоў; Нагачоў, Хузеев-Піўко-Дрозд.

Сустрэча сапернікаў 10 верасня ў Уфе таксама завяршылася перамогай «Салавата» - 6:3.

Па выніках 52 гульняў «Дынама» з 71 ачком займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, дзевятае ў Заходняй канферэнцыі і 18-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 18 перамог у асноўны час, 5 у авертайме, 1 па булітах, пацярпела 2 паражэнні па булітах, 3 у авертайме і 23 у асноўны час, закінула 125 і прапусціла 148 шайб.

Бамбардзіры (гол + пас): Цім Стэплтон - 39 (24 +15), Тэему Лайне - 35 (17 +18), Коры Мэрфі - 32 (5 27), Джэф Плат - 28 (13 +15), Збынек Іргл - 28 (12 +16), Джо Павелскі - 15 (7 +8), Андрэй Стась - 15 (5 +10), Яне Ніскала - 14 (6 +8), Аляксандр Кулакоў - 11 (8 +3), Дзмітрый Мялешка - 11 (6 +5), Аляксандр Кітараў - 11 (4 +7), Ерэ Каралахці - 10 (1 +9), Андрэй Міхалёў - 9 (3 +6), Лукаш Краічэк - 8 (2 +6), Шарль Лінгле - 7 (3 +4), Лібар Піўко - 6 (1 +5), Сяргей Дрозд - 5 (3 +2), Уладзімір Дзянісаў, Павел Чарнавок - па 3 (1 +2), Юнас Фрэгрэн - 3 (0 +3) , Эвандэр Кейн - 2 (1 +1), Алег Гарошка, Кім Хіршовіц - па 2 (0 +2), Станіслаў Лапачук - 1 (1 +0), Даніэль Корса - 1 (0 +1).

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках