19 красавiка 2024, Пятніца, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэмія «З адкрытым забралам» - Раісе Міхайлоўскай

11
Прэмія «З адкрытым забралам» - Раісе Міхайлоўскай

У мінулым годзе прэмію «З адкрытым забралам» атрымаў Мікалай Статкевіч.

У Менску 22 лютага будзе абвешчаны лаўрэат штогадовай прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам». У гэтым годзе ўпершыню ганаровая прэмія будзе прысуджаная жанчыне - праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай. Узнагароджанне пройдзе падчас вечара памяці былога міністра ўнутраных спраў незалежнай Беларусі, зніклага палітыка Юрыя Захаранкі, піша ПЦ «Вясна».

Прэмія імя Юрыя Захаранкі ўручаецца праваабаронцамі і аргкамітэтам па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане «Абаронцы Айчыны». У розныя гады яе лаўрэатамі былі палітык і генерал Валерый Фралоў, праваабаронца Гары Паганяйла, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ветэран вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі, журналіст Аляксандр Тамковіч, экс-кандыдат у прэзідэнты і паэт Уладзімір Някляеў.

У 2011 прэмію атрымаў палітвязень Мікалай Статкевіч.

Мерапрыемства адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) у пятніцу 22 лютага ў 15-30.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках