29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Машына-месца па кошце аднапакаёвай кватэры

59
Машына-месца па кошце аднапакаёвай кватэры

Паркінг ў новабудоўлях Менска дасягае неймаверных коштаў.

Ужо даўно вядома, што кватэры ў дамах з падземным паркінгам даражэй, чым звычайныя. Прычым, за месца для свайго аўто жыхары, калі, вядома, пажадаюць яго мець, плацяць яшчэ і дадаткова.

Напрыклад, калі сярэдні кошт квадратнага метра ў сталічнай новабудоўлі вагаецца ў межах 1300 даляраў, то, калі гэта дом з паркінгам, квадратны метр узрастае як мінімум на 120-150 даляраў, піша «Народная воля».

Месца на паркінгу - гэта дадатковая плата. Напрыклад, у новабудоўлі Уручча, у доме 168 па праспекце Незалежнасці адно машынамесца на паркінгу каштуе 10 тысяч даляраў. У Драздах, на вуліцы Піянерскай - 15 тысяч даляраў, на вуліцы Прытыцкага, 77 - 18 тысяч даляраў. У элітных новабудоўлях Менска кошты на паркінг вышэй, могуць дасягаць 25 тысяч даляраў. А на вуліцы Старажоўскай і зусім за машынамесца можна аддаць 40 тысяч даляраў - за такія грошы ў Менску можна купіць аднапакаёвую кватэру.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках