29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Васіль Старавойтаў

74
Памёр Васіль Старавойтаў

На 89-ым годзе пайшоў з жыцця былы палітвязень, легендарны старшыня калгаса «Рассвет» Васіль Старавойтаў.

Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў - двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер ордэна Леніна, ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі. Амаль 30 гадоў Васіль Канстанцінавіч кіраваў калгасам «Рассвет» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. З пачаткам рэформ калгас «Рассвет» быў пераўтвораны ў акцыянернае таварыства.

У 1994 годзе Васіль Старавойтаў не падтрымаў на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандра Лукашэнку - адкрыта, на ўсю краіну ўсумніўся ў дзелавых якасцях былога дырэктара саўгаса «Гарадзец». Выступаў з вострай крытыкай калгаснага ладу і ўсёй сістэмы сельскай гаспадаркі Беларусі, піша сайт ucpb.org.

У 1997 годзе Старавойтаў быў асуджаны на два гады турмы з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму па стандартным наборы гаспадарчых абвінавачванняў. Свой 75-гадовы юбілей ён адзначыў у турме. На волю выйшаў у 1999 годзе.

У апошні час жыў у вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёна. У пачатку 2000-х у Кіраўску на Алеі герояў усталяваны бронзавы бюст легендарнаму кіраўніку.

«Гэта не мы страцілі, гэта страта для ўсёй Беларусі, - кажа лідэр АГП Анатоль Лябедзька. - Краіна страціла Асобу, Легенду, Рэфарматара. Васіль Канстанцінавіч не толькі двойчы Герой працы, гэта Герой нашага часу. Чалавек, які не захацеў падладжвацца пад кіраўніка, які не захацеў быць сярод прыдворнай чэлядзі. У яго заўсёды быў свой погляд на навакольны свет, свая пазіцыя. Мы шукаем герояў у мінулым, за межамі краіны. А яны побач з намі».

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках