Прадстаўнікі МЗС сустрэліся з Турб'ернам Ягландам
5- 19.02.2013, 18:23
Сёння адбылася сустрэча супрацоўнікаў місіі Беларусі пры Радзе Еўропы з яе генеральным сакратаром Турб'ернам Ягландам.
Цягам сустрэчы стораны абмеркавалі «магчымасці развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Радай Еўропы», паведамляе прэс-служба МЗС.
Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі перадалі генеральнаму сакратару Рады Еўропы афіцыйнае паведамленне аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб захаванні жывёльнага свету і прыроднага асяроддзя пражывання ў Еўропе (Бэрнскай канвенцыі).
19 лютага ўважаецца за дату далучэння Беларусі да названай канвэнцыі. Датай уваходу канвэнцыі ў дзеянне для Беларусі стане 1 чэрвеня 2013.