29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх маракоў у Нігерыі абвінавачваюць у кантрабандзе зброі

10
Расейскіх маракоў у Нігерыі абвінавачваюць у кантрабандзе зброі

Суд у самым буйным нігерыйскім горадзе Лагосе выставіў 15 расейскім маракам абвінавачванні ў кантрабандзе зброі.

Камандзе судна «Майр Сідайвер» было адмоўлена ў вызваленні пад заклад; новае судовае паседжанне прызначанае на наступны панядзелак, паведамляе ВВС.

Расейскія маракі ўсе абвінавачванні супраць сябе адпрэчылі.

ВМС Нігерыі захапілі судна, якім валодае кампанія Moran Security Group, што базуецца ў Маскве, у мінулым кастрычніку, заявіўшы, што на борце яго знаходзіцца нібыта няправільна дэклараваная стралковая зброя. Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што ўважаюць арышт за незаконны.

Суднаўладальнік тлумачыць наяўнасць зброі на борце «Майр Сідайвер» патрабаваннямі бяспекі, бо яны працуюць у небяспечнай зоне і праходзяць праз раёны, дзе завіхаюцца піраты. Паводле заявы Moran Security Group, карабель зрабіў прыпынак у Лагосе, каб змяніць каманду.

Арыштаванае судна, як паведамляецца, выкарыстоўваецца для абслугоўвання танкернага флоту і нафтавых платформаў. Яно накіроўвалася ў Гвінейскі заліў пасля планавай працы ў Індыйскім акіяне.

На яго борце перавозіліся 14 аўтаматаў Калашнікава AK-47 з больш за 3,6 тысяч патронаў, а таксама 22 вінтоўкі Benelli MR1 з амаль 5 тысячамі патронаў.

Паводле заявы нігерыйскіх ВМС, судна плыло пад сцягам Нідэрландаў, а са слоў прадстаўнікоў Moran Security Group, - пад сцягам выспаў Кука.

Расея не дамовілася з Нігерыяй?

Нігерыя таксама сцвярджае, што ў карабля не было дазволу на ўваход у нігерыйскія воды ці на правоз зброі.

Кантрабанда зброі - адна з самых вострых праблем для нігерыйскіх уладаў, якія змагаюцца з ісламісцкімі паўстанцамі на поўначы краіны, і крадзяжом нафты і пірацтвам - на паўднёвым усходзе.

Суддзя Вярхоўнага суда Лагос Акечукву Акеке часова адмовіў маракам у вызваленні пад заклад, плануючы прыняць канчатковую пастанову на іх прашэнне 25 лютага.

У снежні расейскае міністэрства замежных справаў заявіла, што Нігерыя пагадзілася адпусціць каманду расейскіх маракоў, хочучы «захаваць прыязную атмасферу ў двухбаковых зносінах з Расеяй», пры гэтым далейшы лёс судна на той момант заставаўся невядомым.

Аднак, як адзначае французскае агенцтва, калі такая дамова паміж краінамі ў рэчаіснасці існавала, то, мяркуючы з апошніх падзей, яна была праігнараваная.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках