25 красавiка 2024, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі зноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію

28
Алесь Бяляцкі зноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію

Нарвежскія парламентарыі вылучылі беларускага палітвязня на Нобелеўскую прэмію міру.

Учора скончыўся тэрмін прыняцця Нобелеўскім камітэтам прапаноў аб кандыдатурах.

Поўны спіс кандыдатаў традыцыйна застаецца закрытым. Афіцыйна апублікаваны ён можа быць толькі праз 50 гадоў. Колькасць кандыдатаў можа перасягаць 200 чалавек, як і ў мінулым годзе, піша «Наша Нiва».

Аднак тры імёны сталі вядомыя зарання. Два нарвежскія парламэнтарыі вылучылі старшыню Маскоўскай Хельсінскай групы Людмілу Аляксееву і беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

«Яны абодва кінулі выклік аўтарытарным дзяржаўным структурам і незаконным злоўжыванням уладай», - сказаў адзін з парламэнтарыяў Ян Санэр.

Бяляцкага прысудзілі да 4,5 года турмы строгага рэжыму нібыта за нявыплату падаткаў. Напраўду гаворка ішла пра грошы, якія ён збіраў на дапамогу рэпрэсаваным і пацярпелым. Таксама ён каардынаваў кампаніі назірання за выбарамі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках