29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Польскі дом» у Лідзе спрабавалі падарваць?

13
«Польскі дом» у Лідзе спрабавалі падарваць?

СК распачаў шэраг крымінальных спраў за спробу прывесці ў дзеянне выбуховую прыладу каля будынка «Польскага дома» ў Лідзе.

Сама спроба падрыву будынка адбылася ў снежні 2011 года, але вядома пра гэта стала толькі цяпер, піша «Ежедневник».

Як распавялі ў Следчым камітэце, 11 снежня 2011 года жанчына-вартаўнік убачыла незвычайны выбліск святла каля будынка. Яна выклікала міліцыю, якая, прыбыўшы на месца, убачыла каля будынка нейкую прыладу, як мяркуецца, якае выклікала выбліск.

Першапачаткова Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства), аднак неўзабаве дзеянні злачынцаў былі перакваліфікаваныя на ч.2 арт.218 Крымінальнага кодэкса Беларусі (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам), якая прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі. Але паколькі зламыснікаў знайсці не атрымалася, справу на нейкі час прыпынілі. Таксама паўстала пытанне адносна складу меркаванай прылады і таго, ці магла яно ў прынцыпе выбухнуць.

30 лістапада 2012 года Следчы камітэт атрымаў вынікі экспертызы рэчыва, якое выклікала выбліск.

Аказалася, што гэта выбуховае рэчыва. Таму прылада была кваліфікаваная як выбуховая, а СК распачаў новую крымінальную справу ў дачыненні да невядомых - па ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў , выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, або незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, перавозка, перасылка або нашэнне састаўных частак або кампанентаў агнястрэльнай зброі, або незаконныя выраб або збыт асноўных частак выбуховых прылад).

Начальнік Лідскага райаддзела Следчага камітэта Аляксандр Урбановіч не стаў выдаваць звесткі аб тым, з чаго было выраблена выбуховае прыстасаванне. Аднак, як атрымалася даведацца, гаворка ідзе пра прыладу з выкарыстаннем сумна вядомага ў Беларусі рэчыва «трыацэтонтрыпераксіду» ці як яго яшчэ называюць у народзе - «кіса». Менавіта гэтае рэчыва фігуравала і ў выбуховай прыладзе, якая выбухнула ў менскім метро.

Па дадзеных следства, неўстаноўленая пакуль асоба, у неўстаноўленым месцы ў неўстаноўлены час вырабіла і захоўвала выбуховае рэчыва трыацетонтрыпераксід, а так жа вырабіла з прымяненнем дадзенага выбуховага рэчыва самаробную выбухную прыладу і паспрабавала прывесці яе ў дзеянне 11 снежня 2011 года каля 03.40 у горадзе Ліда па вул . Кірава, д.29, каля будынку «Польскі дом», што належыць грамадскаму аб'яднанню «Звяз палякаў у Беларусі».

Між тым, Аляксандр Урбановіч кажа, што пра дакладны склад выбуховага прыстасавання пакуль казаць заўчасна - цяпер яно знаходзіцца на паўторнай экспертызе. «Пакуль мы не можам сказаць, ці магло яно наогул падарвацца», - растлумачыў следчы.

Варта адзначыць, што ізраільскія эксперты, якія прыехалі ў Беларусь пасля выбуху ў метро, папярэджвалі, што ў менскага тэрарыста абавязкова знойдуцца паслядоўнікі, якія захочуць такой жа сумнай славы. І да гэтага трэба быць гатовымі.

Аднак на пытанне, ці не разглядае следства версію, што «лідскія» выбухоўнікі маглі быць паслядоўнікам Канавалава, афіцыйны прадстаўнік СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч заявіў, што «падстаў праводзіць паралелі паміж гэтай справай і якімі-небудзь іншымі справамі СК не бачыць».

«Давайце мы будзем зыходзіць з таго, што крымінальная справа ўзбуджаная па канкрэтных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пакуль мы можам казаць толькі пра гэтыя злачынствы». - растлумачылі ў Следчым камітэце.

На думку следства, пакуль таксама няма падстаў узбуджаць крымінальную справу па арт.289 Крымінальнага кодэкса Беларусі (тэрарызм), паколькі нічога не вядома пра матывы зламысніка або зламыснікаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках