24 красавiка 2024, Серада, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радыёкропкі адключаць

49
Радыёкропкі адключаць

Спыненне аказання паслугі праваднога радыёвяшчання на тэрыторыі Беларусі запланавана на канец 2014 года.

Пра гэта паведаміў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Папкоў, піша «Інтэрфакс».

«Закрыццё паслугі праваднога радыёвяшчання прадугледжана адпаведнай праграмай. Рэнтабельнасць гэтай паслугі сёння, мякка кажучы, ніякая. Ужо прапрацаваныя ўсе пытанні, і да канца 2014 года правадное радыёвяшчанне перастане функцыянаваць», - заявіў Папкоў. «Пачнем ажыццяўляць гэтую працу ўжо ў 2013 годзе», - удакладніў гендырэктар.

Ён адзначыў, што ўзамен праваднога радыё беларускім спажыўцам будзе прапанавана УКХ-вяшчанне. «Будуць прапанаваныя гукавыя прымачы УКХ-дыяпазону з трансляцыяй першага канала Беларускага радыё», - паведаміў кіраўнік Белтэлекама.

«Паралельна будуць вырашаныя пытанні з перадачай сігналаў абвяшчэння МНС, урэзкамі раённых і абласных перадач і г.д. Гэта руцінная праца, якая будзе доўжыцца 1,5 года або каля таго», - сказаў Папкоў.

Адключэнне ад праваднога радыёвяшчання, паводле слоў гендырэктара, будзе пачата з Гродзенскай і Менскай абласцей.

Паслуга праваднога вяшчання заключаецца ў падключэнні канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала) да сетак праваднога вяшчання і трансляцыі гукавых праграм шырокаму колу тэрытарыяльна раззасяроджаных карыстальнікаў паслуг электрасувязі. Яна прадастаўляецца РУП «Белтэлекам» любым фізічным, юрыдычным асобам, у якіх канцавыя прылады (абаненцкія гучнагаварыцелі або іншыя прылады), радыётрансляцыйныя кропкі падлучаныя да размеркавальных фідэраў сеткі праваднога вяшчання РУП «Белтэлекам».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках