19 красавiка 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адкажуць на кібератакі санкцыямі

4
ЗША адкажуць на кібератакі санкцыямі

Урад краіны абвінавачвае Кітай у арганізацыі хакерскіх нападаў на сайты амерыканскіх кампаній.

ЗША разгледзяць магчымасць увядзення гандлёвых санкцый супраць Кітая, калі пацвердзіцца, што кібератакі на амерыканскія прадпрыемствы і ўстановы ажыццяўляюцца пры афіцыйнай падтрымцы Пекіна. Пра гэта паведамляе ў сераду агенцтва AP са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з планамі Белага дома, піша РІА «Новости».

Нагадаем, у аўторак амерыканская кампанія Mandiant, якая спецыялізуецца на пытаннях кібербяспекі, апублікавала справаздачу, у якой сцвярджалася, што хакерскія атакі на амерыканскія кампаніі, ажыццяўляе падраздзяленне Народна-вызваленчага войска Кітая - вайсковая частка № 61398.

Прадстаўнік кітайскага МЗС Хун Лэй ужо абверг інфармацыю, прадстаўленую Mandiant, і заявіў, што Кітай рэгулярна становіцца ахвярай хакерскіх нападаў, прычым некаторыя сляды такіх нападаў вядуць менавіта ў ЗША.

ЗША неаднаразова называлі Кітай і Расею галоўнымі кіберпагрозамі. Яшчэ ў лістападзе 2011 года Упраўленне нацыянальнай контрвыведкі ў дакладзе кангрэсу ЗША паведамляла, што хакеры з гэтых двух краін найбольш актыўна спрабуюць праз інтэрнэт пракрасціся на абароненыя серверы, дзе захоўваецца эканамічная і абаронная інфармацыя. Кітай неаднаразова адпрэчваў сваё дачыненне да любых формаў дзеянняў у кіберпрасторы і заяўляў пра амерыканскую киберактыўнасць у кітайскім інтэрнэце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках