28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Падмаскоўі зафіксавана другая смерць ад «свінога грыпу»

25
У Падмаскоўі зафіксавана другая смерць ад «свінога грыпу»

Медыкі правяраюць інфармацыю аб магчымым другім смяротным выпадку ад «свінога грыпу» ў Падмаскоўі.

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў медыцынскіх колах.

«Паступіла паведамленне аб другім выпадку гібелі дзіцяці ў Падмаскоўі ад «свінога грыпу», на гэты раз у Пушкіна. Гэтая інфармацыя правяраецца», - заявіў суразмоўца агенцтва.

Раней у міністэрстве аховы здароўя Маскоўскай вобласці заявілі, што, паводле папярэдніх звестак, ад «свінога грыпу» памерла дзяўчынка ў Дзмітраве.

«Мы праводзім расследаванне. Паведамленне аб гэтай сітуацыі мы атрымалі толькі сёння раніцай, сабралі камісію з удзелам спецыялістаў. Паводле паведамлення з Расспажыўнагляду дыягназ «свіны грып» пацвярджаецца», - заявіла міністарка аховы здароўя Ніна Суслонава ў сераду.

Паводле яе слоў, лекары некалькі разоў ставілі дзіцяці дыягназ ВРВІ, цяпер спецыяльна скліканая калегія правярае, наколькі якаснай была медыцынская дапамога.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках