25 красавiка 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Аляксей Герман-старэйшы

9
Памёр Аляксей Герман-старэйшы

Кінарэжысёр Аляксей Герман-старэйшы памёр на 75-м годзе жыцця.

Пра гэта раніцай у чацвер, 21 лютага, паведаміў яго сын - Аляксей Герман-малодшы, піша Lenta.ru.

Аляксей Герман нарадзіўся 20 ліпеня 1938 года ў Ленінградзе. Пасля заканчэння ў 1960 годзе Ленінградскага дзяржаўнага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі ён на працягу некалькіх гадоў працаваў у тэатры.

У 1964 годзе Герман прыйшоў на «Ленфільм», дзе яго першай працай стаў фільм «Рабочы пасёлак», у якім ён быў другім рэжысёрам.

Рэжысёрскім дэбютам Аляксея Германа стала стужка «Праверка на дарогах». Праца над стужкай была завершаная ў 1971 годзе, аднак на экраны яе выпусцілі толькі ў 1985 годзе. За «Праверкай на дарогах» рушылі ўслед «Дваццаць дзён без вайны» (1974 год) і «Мой сябар Іван Лапшын» (1984 год). Апошняя завершаная Германам стужка - «Хрусталёў, машыну!» - выйшла на экраны ў 1998 годзе.

Аляксей Герман на працягу многіх гадоў працаваў над фільмам па творы братоў Стругацкіх «Цяжка быць богам», аднак на экраны пры яго жыцці гэтая стужка так і не выйшла.

Аляксей Герман-старэйшы быў лаўрэатам шматлікіх узнагарод і прэмій. У прыватнасці, яго праца «Мой сябар Іван Лапшын» у 1987 годзе атрымала Дзяржпрэмію РСФСР, а годам пазней «Праверка на дарогах» была ганараваная Дзяржпрэміі СССР.

У лістападзе 2012 года Аляксей Герман патрапіў у шпіталь пасля падзення. У канцы снежня лекары правялі яму аперацыю па выдаленні ўнутрачарапных гематом, пасля чаго ён захварэў запаленнем лёгкіх. У канцы студзеня паведамлялася, што рэжысёра атрымалася вылечыць ад пнеўманіі. Аднак у сярэдзіне лютага яго жонка Святлана Кармаліта паведаміла пра пагаршэнне здароўя рэжысёра.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках