25 красавiка 2024, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе адбыўся сход беларускіх аб'яднанняў Еўропы

11

Дзесяць беларускіх арганізацый з Польшчы, Чэхіі, Эстоніі, Бельгіі, Швейцарыі, Літвы сабраліся ў Празе, каб скаардынаваць сваю дзейнасць.

Удзел у сходзе беларускіх аб'яднанняў Еўропы прымалі 10 арганізацый з розных еўрапейскіх краін: Беларускі дом у Варшаве, «Грамадзянская Беларусь» (Чэхія), «Чалавек у бядзе» (Чэхія), «Пагоня» (Прага), «Дом аб'яднанай Беларусі» (Вільня), «Трэці Шлях» (Эстонія), Асацыяцыя беларусаў Швейцарыі, «Офіс беларускай палітычнай эміграцыі» (Антвэрпэн), «Наш Дом», Аб'яднанне імя Францыска Скарыны (Прага), перадае «Радыё Свабода».

Арганізатарам выступіла «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» (Прага).

Акрамя іншага, удзельнікі сустрэчы дамовіліся звярнуцца да міністэрстваў замежных спраў краін Еўразвяза з прапановай скасаваць плату і спрасціць працэдуру атрымання шэнгенскіх візаў для ўсіх катэгорый грамадзян Беларусі.

Таксама было вырашана стварыць адзіны агульны сайт для беларускіх арганізацый Еўропы. З канкрэтных ініцыятыў дамовіліся зладзіць пікеты каля офісаў спонсараў Міжнароднай федэрацыі хакея, правесці лагер з вывучэннем беларускай мовы, падрыхтаваць да 26 красавіка выставу фотаздымкаў, прысвечаных чарнобыльскай катастрофе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках