28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сесіі ПА АБСЕ распавялі пра цэнзуру ў Беларусі

1
На сесіі ПА АБСЕ распавялі пра цэнзуру ў Беларусі

Праблемы свабоды СМІ ў шэрагу краін, у тым ліку ў Беларусі, абмяркоўваліся 21 лютага ў Вене на пасяджэнні Камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Як паведаміў БелаПАН лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які ўдзельнічае ў мерапрыемствах у рамках сесіі, ад беларускага боку выступілі кіраўнік грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) Жанна Літвіна і намеснік старшыні «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу" Віктар Гумінскі.

«Жанна Літвіна паведаміла пра канкрэтныя праблемы, з якімі сутыкаюцца журналісты ў Беларусі. У прыватнасці, былі агучаныя справы Антона Сурапіна і Анджэя Пачобута. Акрамя таго, Літвіна казала пра адпіскі з «палаты прадстаўнікоў», якія прыходзілі ў адказ на прапанову БАЖ правесці круглы стол па праблемах СМІ», - распавёў Лябедзька.

Выступленне Гумінскага, паводле яго слоў, «было апраўдальным». «Ён не адрэагаваў на выказванні Літвіной, не стаў каментаваць словы пра тое, што Беларусь уваходзіць у тройку краін АБСЕ, нароўні з Казахстанам і Туркменістанам, якія маюць самыя вялікія праблемы са свабодай прэсы. Замест гэтага ён паскардзіўся на тое, што журналісты (пэўна, меліся на ўвазе дзяржаўныя прапагандысты) ўключаныя ў чорныя спісы», - адзначыў палітык.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках