28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара санаторыя «Беларусь» трымаюць у СІЗА КДБ

30
Дырэктара санаторыя «Беларусь» трымаюць у СІЗА КДБ

Былога дырэктара сочынскага санаторыя «Беларусь» Георгія Саракашыша і яго намесніка Аляксандра Кізіма трымаюць у следчым ізалятары КДБ.

У амбасадзе Расеі «Народной воле» паведамілі, што дыпмісія атрымала паведамленне ад беларускага боку аб тым, што грамадзяне Расейскай Федэрацыі, якія прапісаны ў Сочы, утрымліваюцца пад вартай у следчым ізалятары КДБ Беларусі. Вядома, што сакратары консулаў ужо наведалі гэтую ўстанову.

Дарадца амбасадара Расеі ў Беларусі Уладзімір Марчук растлумачыў: «Мы, са свайго боку, накіравалі ноту ў МЗС Беларусі і папрасілі забяспечыць сустрэчу з арыштаванымі. Была размова нашых супрацоўнікаў з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры на гэты конт. Будзем спадзявацца, што сустрэча адбудзецца ў бліжэйшы час».

Як паведамлялася, яшчэ некалькі тыдняў таму дырэктара санаторыя Георгія Саракашыша і двух яго намеснікаў выклікалі ў Менск нібыта падпісаць нейкія паперы, узгадніць планы на бягучы год. Яны паехалі і ў Сочы больш не вярнуліся. На днях з'явіўся новы кіраўнік санаторыя ў Сочы - Уладзімір Рыжанкоў. У чым абвінавачваецца былое кіраўніцтва санаторыя «Беларусь» невядома.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках