23 красавiка 2024, aўторак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускаму алігарху дазволілі купіць «Рускае мора»

63
Беларускаму алігарху дазволілі купіць «Рускае мора»

Кампанія, якая належыць Аляксандру Машэнскаму, стане ўладальнікам завода ў Падмаскоўі.

Як стала вядома charter97.org, Федэральная антыманапольная служба Расеі (ФАС) дазволіла кампаніі «Этрэка-Сэрвіс» набыць 100% акцый ЗАТ «Рускае мора». Заснавальнікам ТАА «Этрэка-Сэрвіс» з'яўляецца беларуска-германскае СП «Санта-Брэмар», якое ўзначальвае Аляксандр Машэнскі.

Што тычыцца ЗАТ «Рускае мора», які спецыялізуецца на перапрацоўцы і кансерваванні рыбы і іншых морапрадуктаў, то галоўным актывам гэтай кампаніі лічыцца завод па вытворчасці прэсерваў з рыбы і морапрадуктаў у горадзе Нагінску Маскоўскай вобласці. У прыватнасці, завод вырабляе прадукты з астуджанай нарвежскай сёмгі і фарэлі, а таксама ікры ласосевых рыб.

Пагадненне аб продажы ЗАТ «Рускае мора» было падпісана ў канцы мінулага года, а абвешчаная сума здзелкі складае 52 мільёны даляраў.

Як вядома, Аляксандр Машэнскі да нядаўняга часу разглядаўся як верагодны прэтэндэнт на патрапленне ў спіс беларускі чыноўнікаў і бізнесменаў, якім забаронены ўезд у ЕЗ. Улетку мінулага года выданне EUobserver у адной са сваіх публікацый сцвярджала, што Машэнскі скампраметаваў сябе «адыграўшы значную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і стаўшы трэцім па ўплывовасці алігархам пасля Пефціева і Чыжа».

Тым не менш, у 2012 годзе тры кампаніі, у якіх прадстаўленыя інтарэсы бізнесмена Аляксандра Машэнскага (СП «Санта Брэмар», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» і ААТ «Савушкін прадукт»), атрымалі доступ на малочны рынак Еўразвяза ў частцы паставак сырога малака і малочных прадуктаў. Сам алігарх з брэсцкай прапіскай назваў атрыманне доступу на рынак ЕЗ важнай для Беларусі падзеяй «як з пункту гледжання магчымасці продажаў малочнай прадукцыі на еўрапейскім рынку, так і ў цэлым для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і адносін з ЕЗ».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках