29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На поўдні Індыі адбыўся патройны тэракт

1
На поўдні Індыі адбыўся патройны тэракт

Як мінімум 12 чалавек загінулі і яшчэ 52 атрымалі раны рознай ступені цяжкасці пры выбуху трох бомбаў у горадзе Хайдарабад на поўдні Індыі.

Выбухі адбыліся ў людным раёне Дылсухнагар, поўным гандлёвых цэнтраў, кінатэатраў і рэстарацый. Там жа размешчаныя офісы шмат якіх мясцовых кампаній, піша Lenta.Ru.

Да месца здарэння накіраваныя медыкі, паліцыя ды іншыя экстранныя службы места. Што менавіта выклікала выбухі, дакладна пакуль не вядома, аднак паліцыя мяркуе, што гэта справа рук тэрарыстаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках