29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніца «БелСвісБанка» ачысціла касу на 430 мільёнаў

24
Супрацоўніца «БелСвісБанка» ачысціла касу на 430 мільёнаў

Узбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да кантралёра-касіра ЗАТ «БелСвісБанк».

Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі дадзеныя аб тым, што 25-гадовая супрацоўніца банка 10 кастрычніка 2012 года, знаходзячыся на працоўным месцы, перадала знаёмаму ёй мужчыну 430 мільёнаў рублёў, узятых з касы банка, піша «Ежедневник».

Следчыя кваліфікавалі гэтыя дзеянні як здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт.217 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконнае бязвыплатнае адчужэнне ў значным памеры чужой маёмасці, даручанай вінаватаму, пры адсутнасці карыслівай мэты). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

У ЗАТ «БелСвісБанк» адмовіліся каментаваць учынак сваёй супрацоўніцы, як і тлумачыць прычыну, па якой яна аддала мужчыну грошы банка.

Варта адзначыць, што ў апошні час Беларусь літаральна захліснула хваля крадзяжоў грошай беларускіх банкаў, якія здзяйсняюць самі ж супрацоўнікі фінансавых устаноў.

Самы абуральны выпадак адбыўся ў ЗАТ «Белрасбанк», дзе супрацоўнік на працягу двух месяцаў абналічваў у банку падробленыя расходныя ордэры на буйныя сумы ў валюце і гэтага ніхто не заўважаў. Следствам ужо ўстаноўлена сем такіх фактаў, учыненых на працягу жніўня і верасня 2012 года. У агульнай колькасці супрацоўнік банка абнаявіў праз падробленыя ордэры 15 764 даляра і 1420 еўра. «Белрасбанк» пакуль таксама ўстрымліваецца ад каментароў дадзенага інцыдэнту.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках