20 красавiка 2024, Субота, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства па справе Данькова могуць зноў падоўжыць

4
Следства па справе Данькова могуць зноў падоўжыць

Упраўленне Следчага камітэта па Менску накіравала ў цэнтральны апарат СК хадайніцтва аб падаўжэнні тэрмінаў следства па справе ўладальніка Dankoff Club і тэрмінаў утрымання яго пад вартай.

Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Аляксандр Герасімаў.

Апошні раз следства было падоўжанае да 22 лютага. Цяпер УСК просіць падоўжыць яго яшчэ на тры месяцы.

Нагадаем, Юрый Данькоў быў затрыманы 4 верасня 2012 года. У гэты дзень у Dankoff Club правялі ператрус і іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, узбуджанай у канцы жніўня Следчым камітэтам у дачыненні да мастацкага кіраўніка і адміністратара ТАА Dankoff Club. Яны падазраюцца ў тым, што з 2006 года падавалі памяшканні ў клубе для заняткаў прастытуцыяй. Дзеянні службовых асоб кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 171 КК. Мастацкі кіраўнік Dankoff Club затрыманы.

7 верасня Юрыю Данькову было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках