20 красавiка 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Масква прыводзіць Лукашэнку ў прытомнасць

35
Станіслаў Багданкевіч: Масква прыводзіць Лукашэнку ў прытомнасць

Заява аб непрадастаўленні шостага траншу крэдыту ЕўрАзЭС з'яўляецца інструментам ціску на беларускую ўладу.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў экс-старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч, каментуючы новыя ўмовы па атрыманні шостага траншу крэдыту ЕўрАзЭС.

«Я лічу, што Еўразійскае эканамічнае супольніцтва, а дакладней Расея, адмовіцца ад сваіх планаў па ўключэнню Беларусі ў цеснае супрацоўніцтва на ўсходзе, у тым ліку ў рамках Мытнага саюза. Падобнымі заявамі расейскія ўлады ціснуць на Лукашэнку і прыводзяць яго ў прытомнасць. Не больш за тое», - адзначыў эканаміст.

Ён таксама падкрэсліў, што ў канчатковым выніку Беларусь у асобе Лукашэнкі працягне выконваць дадзеныя абяцанні і пачне продаж прадпрыемстваў, а таксама перадачу дзяржактываў расейскім алігархам.

«Шосты грашовы транш адбудзецца ў любым выпадку. Крэдыты беларускай дзяржаве будуць выдавацца і ў далейшым. Расея зацікаўлена ў чарговым грашовым паступленні для рэжыму Лукашэнкі і ўсяляк будзе дыктаваць яму ўмовы», - сказаў на заканчэнне Станіслаў Багданкевіч.

Нагадаем, учора стала вядома, што ўмераныя тэмпы прыросту крэдытавання эканомікі Беларусі плануецца ўключыць у лік абавязковых нарматываў, выкананне якіх з'яўляецца ўмовай прадастаўлення шостага траншу стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЕўрАзЭС.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках