24 красавiка 2024, Серада, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея спіша Кубе пазыку па савецкіх крэдытах

73
Расея спіша Кубе пазыку па савецкіх крэдытах

Расея плануе спісаць Кубе каля 90% яе пазыкі па савецкіх крэдытах, якая складае $35 млрд.

Прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў завяршае трохдзённы візіт у Бразілію і на Кубу. У пятніцу вечарам ён пакладзе вянок у Гаване да мемарыяла савецкага воіна-інтэрнацыяналіста і наведае гаванскі міжнародны кніжны кірмаш, аднак змястоўная частка візіту завяршылася напярэдадні расейска-кубінскімі перамовамі, піша газета «Ведомости».

Па іх выніках намеснік кіраўніка расійскага МЗС Сяргей Рабкоў і намеснік старшыні савета міністраў Кубы Рыкарда Кабрысас падпісалі пагадненне аб урэгуляванні абавязку Кубы перад Расеяй па крэдытах, выдадзеных СССР. Па словах міністра прамысловасці і гандлю Дзяніса Мантурава, пазыка будзе часткова спісаная, часткова рэструктурызаваная на 10 гадоў. Аб'ём спісання плануецца ўзгадніць да канца года, адзначыў ён.

На дадзены момант з пазыкі ў $35 млрд плануецца спісаць парадку 90%, распавядае высокапастаўлены федэральны чыноўнік. Па словах іншага суразмоўцы «Ведомостей», адной з умоў спісання пазыкі былі падпісаныя таксама па выніках візіту авіяцыйныя кантракты - «Карпарацыя кубінскай авіяцыі» набудзе тры АН-158 і Іл-96-400, а таксама два Ту-204. Гаворка ідзе пра фінансавы лізінг, патлумачыў Мантураў: для пастаўкі самалётаў «Ільюшын фінанс» возьме ў пула расійскіх банкаў крэдыт пад гарантыю федэральнага бюджэту, а «Карпарацыя кубінскай авіяцыі» разлічыцца за пастаўкі лайнераў на працягу 10 гадоў. Агульны аб'ём кантрактаў каля $650 млн, заявіў Мантураў.

Візіт у Бразілію атрымаўся менш прадуктыўным. Перад яго пачаткам крыніца ў расейскай дэлегацыі распавядала, што Расея хацела б атрымаць запрашэнне на ўдзел у конкурсе на будаўніцтва 4 АЭС у Бразіліі, а наўзамен гатовая абмяркоўваць павелічэнне аб'ёму паставак бразільскай свініны. Аднак нават рамачных пагадненняў па будаўніцтву АЭС падпісана не было, а міністр сельскай гаспадаркі Мікалай Фёдараў паведаміў, што эмбарга на пастаўкі мяса з 3 бразільскіх штатаў у Расею пакуль захаваецца.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках