28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельніка Плошчы Андрэя Пазняка вызвалілі ад выпраўленчых работ

4
Удзельніка Плошчы Андрэя Пазняка вызвалілі ад выпраўленчых работ

Суд Фрунзенскага раёна Менска 21 лютага разгледзеў пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні ўдзельніка Плошчы-2010 Андрэя Пазняка і вызваліў яго ад адбыцця пакарання.

26 траўня 2011 года Ленінскім судом Менска ён быў прысуджаны да 3 гадоў «хіміі» без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Пазней гэтае пакаранне было заменена на папраўчыя работы, з вылікам з заробку 15%, піша ПЦ «Вясна».

Андрэй Пазняк быў затрыманы 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці ў Менску. Спачатку ён быў пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь, але калі пасля навагодніх святаў Андрэй Пазняк не з'явіўся на працу, нечакана апынулася, што ён затрыманы ў рамках крымінальнай справы і ўзяты пад варту. Яму прад'явілі абвінавачанне па ч. 1 і 2 арт.293 КК (удзел у масавых беспарадках).

26 траўня 2011 года ў Ленінскім судзе Менска асуджаны да 3 гадоў «хіміі» без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

Андрэй Пазняк нарадзіўся 20 траўня 1977 года ў г. Жодзіна Менскай вобласці. Скончыў Жодзінскі прафесійны ліцэй, на працягу 14 гадоў працаваў у родным горадзе электраманцёрам на БелАЗе. Палітыкай не займаўся. Не быў сябрам ніякіх партый і арганізацый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках