24 лютага Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у Празе
2- 22.02.2013, 16:56
Лепшыя і новыя песні ў сольнай акустычнай праграме вядомага беларускага музыкі будзе магчыма пачуць 24 лютага ў пражскім клубе PopoCafePetl.
Канцэрт пройдзе па адрасе Újezd 19, Прага-1. Пачатак у 20 гадзін, кошт - 100 крон.
Акрамя ўсім вядомых песень Змітра Вайцюшкевіча, на канцэрце будуць выкананы некалькі песень чэшскага барда Яраміра Нагавіцы па-беларуску.