18 красавiка 2024, Чацвер, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнікі-бунтаўнікі ўладам не патрэбныя

31
Будаўнікі-бунтаўнікі ўладам не патрэбныя

У гэтым годзе магілёўскія ўлады плануюць пабудаваць 230 тыс кв.м жылля, аднак дзе яны збіраюцца браць працоўную сілу - невядома.

У канцы мінулага года старшыня гарвыканкама Станіслаў Барадаўка наракаў на тое, што план уводу жытла не выкананы пра тое, што ў горадзе не стае будаўнікоў. Газета «Советская Белорусссия» таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што ў краіне тысячы вакансій у будтрэсце, у тым ліку і ў Магілёве.

Тым часам муляр пятай катэгорыі Аляксей Паўлоўскі не можа ўладкавацца на працу паводле спецыяльнасці ўжо больш за год.

«Толькі афіцыйна - праз цэнтр занятасці - я спрабаваў працаўладкавацца ў дзяржаўныя будаўнічыя арганізацыі блізу 40 разоў. Яшчэ пад 30 разоў я спрабаваў знайсці працу самастойна, аднак усё выявілася марным, і я застаюся беспрацоўным дагэтуль. Мяне не бяруць на працу з надуманых прычын - адмаўляюць дзеля нязгоды калектываў альбо таму, што ім не патрэбныя муляры 5-й катэгорыі, а патрэбныя 6-й», - паведаміў charter97.org Аляксей Паўлоўскі.

Калі рабочы-муляр з'яўляецца ў аддзеле кадраў дзяржаўных арганізацый з накіраваннем ад Цэнтра занятасці, то іх супрацоўнікі тэлефануюць, здымаюць заяўкі на вакансіі і кажуць, што ім ужо ніхто не патрэбны.

«Я судзіўся з «Магілёўскім ДБК», з будтрэстам № 12 і 17 у сувязі з дыскрымінацыяй пры прыйманні на працу. Аднак перамагчы ў судах я не здолеў», - кажа рабочы.

З'яжджаць на заробкі ў Расею Паўлоўскі не ладзіцца.

«Я напісаў лісты ў шэраг будаўнічых арганізацый места. Я давёў да іх ведама планы кіраўніцтва горада павелічэння ўводу ў эксплуатацыю жылля. Я таксама прашу «Магілёўскі ДБК», «Прамжылбуд» і «Будтрэст № 12» паведаміць мне пісьмова аб тым, калі з'явяцца вакансіі муляраў і я змагу ўладкавацца на працу. Я не хачу, каб планы будаўніцтва жытла былі сарваныя, а хачу дапамагчы ў іх дасягненні», - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Першы атрыманы ім ад «Магілёўскага ДБК» пісьмовы адказ абвяшчае, што арганізацыі муляры не патрэбныя і Паўлоўскаму варта звяртацца для працаўладкавання ва Управу працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва Магілёўскага гарвыканкама. Тым часам праз мясцовыя СМІ будаўнічыя арганізацыі, у тым ліку «Магілёўскі ДБК» далей запрашаюць да сябе на працу рабочых ўсіх спецыяльнасцяў.

Нагадаем, што з актывістам незалежнага прафзвязу РЭП Аляксеем Паўлоўскім не быў працягнуты працоўны кантракт у пачатку 2012 года. Паўлоўскі працаваў мулярам у «Прамжылбудзе», дзе актыўна змагаўся за правы працоўных, што і паслужыла прычынай ягонага звальнення. Праз суд ён здалеў памяняць фармулёўку звальнення ў працоўнай кніжцы, згодна з якой яно адбылося дзеля парушэння ўмоў кантракта наймальнікам. «Прамжылбуд» выплаціў Аляксею Паўлоўскаму блізка што 12 мільёнаў рублёў кампенсацыі.

Сам Паўлоўскі адзначае, што ягоная сярэдняя выпрацоўка ў дзень складае 2 кубічныя м муроўкі. Пры такіх тэмпах працы адзін Паўлоўскі за год мог бы пабудаваць трохпавярховы дом на 30 сем'яў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках