16 красавiка 2024, aўторак, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская апазіцыя разблакавала Раду

42
Украінская апазіцыя разблакавала Раду

Праўрадавыя дэпутаты ўрэшце пагадзіліся ўнесці змены ў працэдуру галасавання і пакарання для тых, хто парушае прынцып «адзін мандат - адзін голас».

Кіраўнік апазіцыйнай партыі УДАР Віталь Клічко з задавальненнем адзначыў, што была зацверджаная таксама дэкларацыя аб еўрапейскіх памкненнях Кіева - значны дакумент напярэдадні саміту Украіна-ЕЗ, які адкрыецца ў панядзелак у Брусэлі, перадае тэлеканал Euronews.

«Самае каштоўнае, што ў Еўропе ёсць - гэта свабода слова, свабода чалавека і закон. А на Украіне ў нас, на жаль, закона як такога не існуе, ды і пра іншыя каштоўнасці мы пакуль можам толькі марыць» - сказаў Клічко.

Лідэр парламенцкай фракцыі Партыі рэгіёнаў Аляксандр Яфрэмаў высока ацаніў дасягнуты кампраміс. Ён заявіў, што, нягледзячы на відавочныя адрозненні з апазіцыяй ва ўнутранай палітыцы, праўрадавыя партыі таксама хочуць напярэдадні саміту паслаць выяўны сігнал ЕЗ:

«Мы пацвярджаем тое, што прапісана ў законе Украіны аб унутранай і замежнай палітыцы: асноўны вектар руху Украіны - гэта Еўропа».

Дэпутаты цяпер будуць працаваць у камітэтах Рады на месцах. Наступнае пасяджэнне парламэнта адбудзецца ў сакавіку.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках